АРХІЎ НАВІНАЎ

ноября, 2014

Алёна Барысава: «Калі ёсць той, хто гатовы весці за сабой, за ім абавязкова пойдуць» Жаданне дзяліцца з людзьмі інфармацыяй і падымаць культуру грамадства прывяло яе ў журналістыку яшчэ 25 гадоў таму. Але, пераканаўшыся на ўласным вопыце, што словамі цяжка заахвоціць людзей да дзеяння, яна стала адной з заснавальніц Цэнтра гарадскіх ініцыятыў у Магілёве. У гутарцы з Алёнай Барысавай, журналістам і галоўным рэдактарам магілёўскага гарадскога тэлебачання, высвятляем, чаму ў нашай краіне эканоміка займае больш прыярытэтныя пазіцыі, чым культура. Чаму ініцыятыва па паляпшэнні жыцця горада ідзе, як правіла, «знізу»?
Ганна Харланчук: “Будучыня нашых дзяцей — безумоўная каштоўнасць, за якую трэба змагацца і несці адказнасць” Сустрэўшыся хаця б аднойчы з сям’ёй нашай сённяшняй гераіні, многія думаюць: вось яна — узорная сям’я! Пяцёра дзетак (двое з іх прыёмныя), клапатлівы бацька, маці, якая з радасцю прысвяціла сябе дзецям, атрымлівае асалоду ад знаходжання побач з імі, лічыць найлепшым для іх хатняе выхаванне і навучанне, чым і займаецца сама — з любоўю і адказнасцю. Чаму навучанне дома эфектыўнейшае за школьныя ўрокі? Чаго нашыя дзеці ніколі не вывучаць у школе? Якіх каштоўнасцяў сёння не стае беларускаму грамадству? Як выхаваць дзяцей здольнымі змяніць свет да лепшага?
10 ГАДОЎ ГУРТУ “РОКАШ” Юбілей рок гурта "РОКАШ" у  мінскім клубе “РЭ:Паблік”. Пры падтрымцы гуртоў Re1ikt, Pawa і Unia. 24 кастрычніка 2014 года.

октября, 2014

Андрэй Арамнаў: “Я вельмі хачу ўзяць другое алімпійскае золата. Імкнуся зрабіць усё, каб гэта адбылося” Адмысловы фотарэпартаж ад "Таранціны і сыны". Рэкардсмен планеты ў цяжкай атлетыцы расказвае пра трэніроўкі на мяжы інваліднасці, навуковыя амбіцыі і самае важнае для беларусаў — шанаванне сваёй культуры. 
Ірэна Лаўроўская: «Раблю што магу і пакуль магу» Яна нядоўга шукала сваё прызначэнне: Брэст, Берасце з дзяцінства інтрыгаваў яе сваімі таямніцамі, а невідочны стары горад з кляштарамі і храмамі канчаткова вызначыў далейшую яе місію ахоўніка і даследчыка гістарычнай спадчыны. У гутарцы з архітэктарам Ірэнай Лаўроўскай высвятляем, куды і навошта знікае нашая культурная спадчына і чаму беларускай моладзі ўсё складаней адказваць на пытанне «З чаго пачынаецца Радзіма?».
Ганна Маслоўская-Анісенка: «Працуючы клоўнам у анкацэнтры, я зразумела, што ў жыцці важна, а што не» Па-за сценамі тэатра, які з’яўляецца яе асноўным месцам працы, яна рэгулярна паўстае ў вобразе клоўна. Аднак бутафорскі нос яна надзявае не ў цырку або на дзіцячых святах, а ў дзіцячым анкалагічным цэнтры, куды рэгулярна накіроўваецца, каб падарыць трохі радасці, спагады і падтрымкі тым, каму воляю лёсу зусім не да смеху. Ганна Маслоўская-Анісенка, актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, яна ж Доктар Нюша, расказвае ў новай серыі праекта «Захапленнi» пра сваю няпростую, але самую любімую ролю:
Зоя Кенько: «Вы задумваліся, ці лёгка быць птушкай у Беларусі?» Працуючы лектарам Мінскага планетарыя, гераіня нашай гутаркі спрабуе дапамагчы птушкам, якія трапілі ў бяду, а таксама імкнецца прыцягнуць да іх праблем увагу ўладаў і жыхароў горада. Навошта трэба дапамагаць птушкам і наколькі ад гэтай дапамогі залежыць наш уласны лёс? Як адбываецца ўзаконьванне абыякавасці? Чаму ў ветклініцы Беларусі да гэтага часу няма ні аднаго ветэрынара-арнітолага і хто ратуе насельнікаў пятага акіяна, што трапілі ў бяду?
Уладзімір і Злата Глотавы: «Жыццё мусіць быць цёплым, як пірог» Ён вяртаецца дадому пасля дня, напоўненага рэпетыцыямі і спектаклямі, адчыняючы дзверы ў свет ўтульнай кватэры, застаўленай скрыначкамі з лапікамі і карункамі, кардоннымі дэкарацыямі, збаночкамі з рэзкімі затаўкамі і хаткамі з крэслаў. Яго сустракае жонка Злата, якая фарбуе чарговы кардонны шэдэўр, дзве дачушкі — Ясна і Лета, і пара сабак — Плюша і Філя, задыханыя ад радасці. «Як у вас добра, пайду чаго-небудзь прыгатую паесці, адпачну ад працы», — кажа бацька сямейства.
«Вернуть Вильню взад» «Ездить на готовое, тратить кучу денег в литовских ресторанах и магазинах, нахваливая высокую культуру и европейскую атмосферу - это мы можем, а быть по-настоящему ответственными в своей стране - слабо. Зато можно ходить с «бела-чырвона-белым» на плечах и кричать на всех углах «Вильнюс наш!» В конце октября исполняется 75 лет передачи Вильно Литве. Анна Трубачёва написала о том, почему претендовать на литовскую столицу — бредовая затея.
Екатерина Кибальчич: «Некоторые белорусы боятся, что потеряют свою уникальность, если мова станет массовой» Популярные курсы белорусского языка «Мова ці кава» закрылись. Причина - идеологические расхождения между участниками проекта: убежденные популяризаторы национальной культуры решили не продолжать общее дело с журналисткой российского телеканала. Наша беседа состоялась до описанных событий, но уже тогда у нашей героини был печальный опыт конфликтов с партнерами по проекту, который заставил ее усомниться в том, что «свядомыя беларусы» действительно заинтересованы в массовом распространении мовы.
Ірына Саламаціна: «Нашай краіне вельмі выгадна сімуляваць перад сусветнай супольнасцю гендарную роўнасць» Каб лепш разабрацца ў працэсах, якія адбываюцца ў грамадстве, яна праслухала курс дзвюх магістратур — па гендарных і візуальных даследаваннях. Яна сцвярджае, што ў свеце, які ўсё больш глабалізуецца, размовы аб прыродзе полаў з’яўляюцца тупіковымі. У гутарцы з Ірынай Саламацінай, кіраўніцай лабараторыі гендарных даследаванняў ECLAB, спрабуем высветліць, наколькі моцныя гендарныя стэрэатыпы ў нашым грамадстве і хто больш за ўсё пакутуе ад дыскрымінацыі па палавой прыкмеце.
Баксёр Карнееў: “У нашым зале падыход такі: мы моцныя! Так больш ніхто не можа! Наперад!” Прызёр чэмпіянату свету і адзін з найярчэйшых нашых байцоў дзеліцца меркаваннем пра беларусаў і нашае “абы было ўсё ціха”. Адмысловы фотарэпартаж ад "Таранціны і сыны"
ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ КЛУБА “RE:PUBLIC” Третий раз мы отмечали свой День Рождения. Спасибо всем, кто был с нами в этот важный для нас день! Мы вас любим! "Таранціны і сыны" сняли специальный фоторепортаж события
Павел Здоровенко: «Разрешите качественный самогон, наливки и, возрождая традиции, мы поднимем культуру пития». Согласно статистическим данным, опубликованным Всемирной организацией здравоохранения, Беларусь вышла в мировые лидеры по уровню потребления алкоголя: на каждого белоруса старше 15-ти лет приходится в среднем 17,5 литра спирта в год. Пройдена ли белорусами точка невозврата? Помогают ли запреты решить алкогольную проблему? Как разговаривать с ребенком о выпивке? На чем должна быть основана национальная культура потребления и производства спиртных напитков? Каким путем нужно идти от алкогольного бескультурья к культуре пития?
Таццяна Гаранская: “Каб давесці да канца нашыя з мужам культурніцкія справы, я гатовая ахвяраваць нават выгодамі асабістага жыцця” Што ёсць агульнага паміж сучаснымі беларусамі і дыназаўрамі? Як грамадства ставіцца да нацыянальнай гісторыі і культуры і ці дае маладое пакаленне падставы для аптымізму? Сучасны “вышыванкавы бум”: перамога традыцыі ці толькі крок на шляху да яе? Што прымушае энтузіястаў ахвяраваць здароўем і дабрабытам дзеля справы жыцця? Як мы маглі назаўжды страціць гістарычны ландшафт старажытнага Заслаўя і чаму гэтага не адбылося? Гутарым з гісторыкам і мастацтвазнаўцай Таццянай Гаранскай.
Алеся Палуян: «Людзям ёсць чаму павучыцца ў сабак: велікадушнасці і сумленнасці, напрыклад» У нашай краіне развіццём каністэрапіі (метад лячэння і рэабілітацыі з выкарыстаннем спецыяльна выбраных і навучаных сабак) займаюцца лічаныя людзі. Адна з іх — Алеся Палуян. У першую чаргу Алесю ведаюць як сертыфікаванага інструктара-дрэсіроўшчыка і гаспадыню адной з першых у Мінску гасцініц для жывёл. Цяпер свае сілы дзяўчына вырашыла ўкласці яшчэ і ў развіццё тэрапіі з дапамогай сабак. Ці папулярны гэты метад лячэння ў Беларусі? Чаму людзі аддаюць перавагу дэльфінам, а не сабакам у якасці «лекараў»? Якім чынам адбываецца аднаўленне хворых пры такой тэрапіі?

сентября, 2014

«Есть родители Степана Ветрянко? Ваш сын сказал при моем появлении «сука старая приперлась» Журналист Анна Трубачёва демонстрирует многообразие мира в бытовых диалогах от первого лица. В этот раз ее героиня — школьный учитель Раиса Петровна с 40-летним стажем, которая проводит родительское собрание в 4-м классе. Все названия и имена собственные изменены, остальные события абсолютно достоверны, и имели место быть в средней школе города Минск в сентябре 2014 года.
Ірына Брэль: “Фільм пра гвалт у сям’і – мой спосаб прыцягнуць увагу да праблемы сотняў тысяч беларусак” У пошуках сябе яна перакваліфікавалася з эканаміста ў рэжысёра відэафільма. Папрацаваўшы над увасабленнем чужых ідэй, яна вырашыла, што самае каштоўнае – магчымасць адстойваць і рэалізоўваць свае. А выправіўшыся ў самастойнае творчае плаванне, зняла і выпусціла ў пракат поўнаметражны мастацкі фільм, прысвечаны праблеме гвалту ў сям’і, – прытым без капейкі спонсарскіх грошай! У гутарцы з рэжысёрам Ірынай Брэль мы высвятляем, чаму людзі мастацтва згаджаюцца працаваць за ідэю, без заробку. Ці заўсёды спонсарская дапамога – карысць для творчага праекта?
На што здольная беларуска? Новы праект «Будзьма беларусКамі!» Хто што б ні казаў, але Беларусь – краіна жаноцкая. Менавіта нашыя жанчыны не толькі трымаюць сем’і на сваіх плячах, але яшчэ і маюць  сілы ды імпэт займацца важнымі грамадскімі справамі. Найчасцей менавіта жанчыны падымаюць сур’ёзныя і часам цяжкавырашальныя сацыяльныя і культурніцкія праблемы і працуюць над іх вырашэннем. І, як правіла, робячы шмат, самі застаюцца ў цені. Іх варта ведаць. З іх варта браць прыклад. І дзеля гэтага кампанія «Будзьма беларусамі!» ад 24 верасня і штосераду прадстаўляе новы спецыяльны праект – “Будзьма беларусКамі!”
Андрэй Саўчанка: “Падарожжа на чаўнах – гэта як секта, але мы нікога туды не зацягваем” Аднойчы ён сеў у човен і пачаў спасцігаць рэкі кіламетр за кіламетрам. Быць адначасова ліхім авантурыстам і ўпэўненым прагматыкам, выконваць традыцыі і імкнуцца да новых плыняў – рэчы, здаецца, часцяком несумяшчальныя, але рэальныя для гэтага чалавека. Наш герой, Андрэй Саўчанка, рэжысёр, акцёр і выкладчык, мастацкі кіраўнік тэатральнага праекта Андрэя Саўчанкі і акцёрскіх курсаў АРТФАКТАР, уласным прыкладам паказвае, як быць закаханым у сваю краіну і імкнуцца да пошуку гармоніі з прыродай і чалавечым светам.
Зорны тайбаксёр Андрэй Кулебін: пра хованкі ад мафіі і падставы Чэмпіён свету сярод прафесіяналаў расказвае, на якія ахвяры ідзе дзеля спорту, як пазбягае траўмаў і калі беларусы змогуць аб’яднацца ў адзін кулак Топавы беларускі баец муай-тай Андрэй “Куля” Кулебін нашмат больш вядомы ў Азіі, чым дома. Здараецца і такое, што за мяжой яму даводзіцца перамяшчацца пад канвоем. І хоць Андрэй гэтага ніколі не афішуе, цікавімся самым апошнім выпадкам.
Дзмітрый і Марыя Валенты: самая баяздольная сям’я Беларусі Ён — сусветна вядомы топавы тайбаксёр. Яна вяртаецца на прафесійны рынг пасля сканчэння факультэта міжнародных адносінаў БДУ. Фатограф «Таранціны і сыны» Аляксандр Ждановіч унес уклад у праект сваімі фотаздымкамі Жыўцом паглядзець на іх паядынкі можна ў Мінску 13 верасня. Турнір, дзе яны возьмуць удзел, будзе транслявацца на ўвесь свет. У будынку цырка на праспекце Незалежнасці выступяць такія сусветныя знакамітасці, як таец Буакаў і паўднёваафрыканец Уорэн Стэвелманс.  Ды і зоркі муай-тай з Беларусі выступаюць часцей у Азіі і Заходняй Еўропе, чым дома.
Павал і Ганна Харланчук-Южаковы: «Ролі бацькоў сталі для нас паваротнымі» Ці цяжка гэта – чацвёра малых у адным аўтамабілі? I ці абавязкова падарожжа з дзецьмі запамінаецца складанасцямі і праблемамі? Што значыць быць па-сапраўнаму адказным за сваіх дзяцей? Ці заўсёды складана ахвяраваць тэатральнай кар’ерай дзеля сям’і? Шукаем адказы падчас падарожжа на Volkswagen Multivan з сям’ёй акцёраў Паўла і Ганны Харланчук-Южаковых.

августа, 2014

«ЛЯПІС ТРУБЯЦКІ»: КАНЦЭРТ НА РАЗВІТАННЕ Праз тыдзень пасля апошняга выступу ў Кіеве гурт “Ляпіс Трубяцкі” спыніць сваё існаванне. Але віленскі канцэрт з развітальнага туру “Клоуна нет – Happy End Tour” неяк зусім не ўспрымаўся як грандыёзная гістарычная падзея. У канчатковае развітанне, вядома ж, ніхто не паверыў.
LAND ROVER ОТКРЫВАЕТ БЕЛАРУСЬ. ТРЕТИЙ ДЕНЬ ЭКСПЕДИЦИИ Фотограф "Таранціны і сыны" Александр Жданович, принявший участие в экспедиции "Land Rover открывает Беларусь" продолжает фиксировать захватывающее путешествие. Третий день приключений и открытий.

Страницы