АРХІЎ НАВІНАЎ

февраль, 2014

Apple Tea: «Лепш за ўсё пельмені гатуюць мужчыны. А менавіта — Ігар Сацэвіч» Іх не палохае карпатлівасць і залішняя працаёмкасць лепкі пельменяў. Для хлопцаў зApple Tea пельменная творчасць — не проста нагода прабавіць разам вечар і пабалбатаць, гэта цэлая традыцыя, свайго кшталту абрад, у таемства якога нам нечакана атрымалася пракрасціся. У новай серыі праекту “Захапленні” — неацэнныя веды пра тое, які алкаголь найлепей падаваць да пельменяў, як і, галоўнае, навошта гатаваць пельмені, ну і, вядома, само захапленне адных з самых вядомых беларускіх джазмэнаў — Аляксандра Сапегі, Ігара Сацэвіча і Міхаіла Філіпені.  
Андрусь Такінданг: “Мастак мусіць быць галодным ад сілы натхнення, а не ад нястачы” Ён вядзе незвычайны дзённік, у які замест запісаў змяшчае малюнкі цікавых падзей, што з ім адбыліся. У новай серыі «Захапленняў» — аповед пра тое, што не здольны перадаць фотаапарат, пра сілу натхнення і жыццярадаснасці і, вядома, пра захапленне Андруся Такінданга, лідара гурта «Рэха».
Алег Хаменка: “Ніякага “свой пацан” з выкладчыкам быць не можа!» Выкладчыкам ён зрабіўся для сябе, для ўласнага самаўдасканалення. Але сваю працу любіць, як і сваіх студэнтаў, ставіцца да іх з павагай і цікавасцю: напрыклад, просіць у студэнта дазволу зірнуць у яго канспект і спакойна прымае адмову сваёй просьбы), аднак лічыць, што паміж вучнем і настаўнікам ніякага панібрацтва быць не можа. У новай серыі “Захапленняў” —  Алег Хаменка, лідар гурта ” Палац”, з самым навуковым захапленнем праекта.
Ігар Варашкевіч: «У зімовую тайгу на тыдзень — вось гэта я разумею!» Ён больш рыбак-турыст, чым проста рыбак або проста турыст. Калі рыба клюе — выдатна, а калі не, таксама не бяда, бо можна проста сядзець ля возера, глядзець і на яго. Атрымліваць асалоду ад чысціні і прыгажосці загарадных малюнкаў. лёгкае паветра, ціхамірнасць, цяпло вогнішча і дарагія сябры побач. Героі чарговай серыі праекту “Захапленні” — Ігар Варашкевіч, лідар гурта «Крама», і яго жонка Соф’я Багаўкова.
Аляксандр Памідораў: «Бары 2-й нацэначнай катэгорыі — таксама эстэтыка!» Не хаваючы таго, ён любіць эстэтыку сталовак і ўстановаў грамадскага харчавання. І любоў гэтая грунтуецца ў першую чаргу на ўспамінах пра смачныя рэчы з яго дзяцінства, юнацтва і студэнцтва. Менавіта таму Аляксандр Памідораў, лідар гурта Pomidor/off, не лічыць сваё захапленне ўстановамі грамадскага харчавання чымсьці нявартым або дурным. У новай серыі праекту «Захапленні» — эксклюзіўная экскурсія па знакавых піцейных іагульнахарчэўных месцах горада.
Таццяна Гарошка: «Я яшчэ паганяю на чырвоным спорткары па ўзбярэжжы!» Машыны, хуткасць — яе захапленне. Чулі б вы, як рыкае яе бяскрыўднае з выгляду зялёнае «жабяня» Mazda! У дзяцінстве яна, вядома ж, гуляла з машынкамі, а не з лялькамі. Яна лёгка абставіла мужчын на картынгавых спаборніцтвах. Мілая, далікатная Таццяна Гарошка, душа гурта Tanin Jazz, расказала праекту «Захапленні» пра сваю жарсць да хуткай язды, пра тое, як сумясціць мацярынства і гонкі, жаноцкасць і агрэсіўны стыль кіравання, хуткасць і культуру паводзін на дарозе.
Зоя Сахончык (ZM99): «Ты хацеў бы зазірнуць туды, куды падаюць кеглі для боўлінгу?» Кожны тыдзень яны выбіраюць для сябе новае захапленне, таму што хочуць як мага больш часу праводзіць разам. Ім мала таго, што яны сям’я і калегі па працы. Яны хочуць усё рабіць разам, каб быць максімальна блізкімі адно аднаму. І для чарговай серыі «Захапленняў» Зоя і Уладзімір Сахончык (музыкі гурта ZM99) вырашылі паспрабаваць нешта цалкам новае. Дэвіз каманды ўсё той жа: «Быць бліжэйшымі! Пастаянна бавіць час разам!»
Botanic project: “Тэлевізар патрэбны толькі для таго, каб глядзець футбол!” Адзін з іх вельмі любіць футбол. Не прапускае ніводнага сезону ангельскай Прэм’ер-лігі. Заўзее за «Арсенал», але і да «Ліверпуля» ставіцца з не меншай павагай. Пра тое, што аб’ядноўвае рэгі і футбол, праекту «Захапленні»расказалі лідары гурта Botanic project — Кліменцій “Klim” Маладжавы і Андрэй “Keshman” Багамолаў. Расказваў і заўзеў перад экранам у асноўным Klim. Keshman мірна папіваў піва і загадкава ўсміхаўся.
Паліна Рэспубліка: “Адкуль мы можам ведаць, як адчувае сябе рыба ў вадзе?!” Яна размаўляе з рыбамі і верыць у тое, што ў іх ёсць душы, яркія і глыбокія. Яна ўпэўненая, што ў рыб ёсць характар ​​і нават змена настрояў. Яна вучыцца ў рыб спакою і прыняццю любых сітуацый. “Рыбы маўчаць, але я адчуваю ўсё, што яны хочуць сказаць мне”, – дзеліцца Паліна Рэспубліка. Што менавіта ёй кажуць рыбы – у чарговай серыі праекта “Захапленні”.
«Касіяпея»: «Штаны для спакушэння, штаны для прасвятлення, а таксама штаны для самапрыніжэння” Кожны дзень яны чакаюць сваю бабулю: яна сышла, засмучаная паводзінамі сваіх хлопчыкаў. І вось яны чакаюць яе, баючыся, што бабуля больш ніколі не вернецца. Мілыя, няўцешныя дзеткі — Ілля Чарапко-Самахвалаў, Аляксандр Ліберзон і Сяргей Сакалоў. Насамрэч гэта ніякі не ўступ да чарговага матэрыялу праекту «Захапленні». Немагчыма апісаць словамі тое, што адбывалася на здымках сюжэта пра гурт «Касіяпея». Таму заклікаю вас глядзець відэа і не ўчытвацца асабліва ў суправаджальны тэкст.
Port Mone: «Да магчымасці лятаць хутка абвыкаеш» Яны захоплена марылі ўзляцець. Па-сапраўднаму, без пасярэднікаў, як кажуць. Яны неаднаразова лёталі на самалётах, але сцвярджаюць, што гэта – не тое зусім, што самалёт не дае адчування датычнасці да паветранай стыхіі. А вось ўзляцець на паветраным шары, і не проста ўверх, на канатную вышыню. «Вось бы паляцець па-сапраўднаму, куды панясе вецер!» – жадаюць хлопцы з Port Mone, Аляксей Варсоба, Сяргей Краўчанка і Аляксей Ванчук. І паляцелі ж! Глядзіце чарговы рэпартаж праекту «Захапленні».
Алесь Зайцаў: «Сапраўдны палёт – гэта нешта вечнае, як мастацтва, паэзія і музыка» Раней ён жыў і думаў, чаму людзі не лётаюць. А цяпер ён упэўнены, што гэта не так –людзі лётаюць, і, больш за тое, цяпер ён ведае, як яны гэта робяць. Але гаворка, вядома ж, не пра самалёты грамадзянскай авіяцыі. У новай серыі праекта “Захапленні” – Алесь Зайцаў, лідар гурта «Босае сонца», і сапраўдныя палёты, кожны з якіх «як маленькае жыццё».

Страницы